Наша місія – адчыніць маладому пакаленню ўсе дзверы, дапамагчы самаідэнтыфікаваць сябе ў гэтым стракатым свеце менавіта як беларуса, як чалавека, гатовага ўзяць адказнасць за будучыню сваёй краіны, – сказаў кіраўнік ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
Плеяда маладых: новы праект пра маладых, амбіцыйных, патрыятычна настроеных. Менавіта пра іх будзем расказваць у праекце, які невыпадкова пачынаем у Год міру і стварэння. У кожным нумары «Чырвонкі. Чырвонай змены» на працягу года чытачы будуць знаёміцца з новым героем. А на хвалях радыё «Пілот-FМ» можна будзе пачуць аўдыеверсію.
Адкрывае праект інтэрв'ю з кіраўніком ЦК БРСМ Аляксандрам Лук’янавым.